Ніва № 32 (3248), 12 жніўня 2018 г.

Спеў выхоўвае душу

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Тамарай АНГАЛЮК, дырыжорам Акадэмічнага хору „Белая вежа” Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, які ўдзельнічаў у сёлетнім XXXVIII Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі.

— Якія жанры, апрача царкоўнай музыкі выконвае ваш хор?

— У нас вельмі многа беларускай народнай апрацоўкі для хору. У прынцыпе наш рэпертуар гэта духоўная музыка і народная беларуская. Мы нясём, мы абавязаны несці культуру сваёй краіны. Мы бываем на фестывалях; мы былі ў Францыі, мы былі ў Познані — Універсітэт Адама Міцкевіча ладзіць такі міжнародны фестываль студэнцкіх калектываў, хароў і аркестраў. У прынцыпе нам трэба было прадставіць культуру сваёй краіны, таму і туды мы вазілі духоўны і беларускі рэпертуар. Ну, і звычайныя песні зарубежнай і нашай класікі. Але ў прынцыпе ў нас упор на апрацоўку для хору беларускай народнай песні. Ну, і канешне, я прывучаю студэнтаў да духоўнай музыкі, таму што гэтая музыка выхоўвае душу; у прынцыпе харавы спеў выхоўвае душу.

— Ці вашы спевакі выступаюць у цэрквах?

— Не. Вы знаеце, на жаль, мы ў храмах свайго горада ні разу не спявалі, а спяваем толькі, вось, у храмах Францыі былі, у храмах Познані былі, і перад намі канцэрт у храме ў Белавежы. Так, мы не спяваем на клірасе, не спяваем на службе. Справа ў тым, што гэта студэнты эканамічных, інжынерных спецыяльнасцей. Моладзь не ведае нотнай граматы, у іх вельмі напружаны вучэбны працэс і ім хапае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF