Ніва № 32 (3248), 12 жніўня 2018 г.

Прагулка па памежжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Заглядаю ў Белую Страж, аднак нічога цікавага там не заўважаю. Інфармацыйны стэнд пры дарозе з Апакі ў бок Гайнаўкі інфармуе, што пачатак вёсцы даў дзедзіч Войнаўкі, які загадаў пабудаваць драўляны дом, у якім пасяліў дзве сям’і: лесніка дзеля аховы панскага лесу і пастуха, які ў тым лесе меў пасвіць панскі дабытак. Белы дом, у якім пан пасяліў стражнікаў свайго лесу, і даў назву вёсцы, якая пасля тут паўстала. У міжваенны час тадышнія ўлады пасялілі там 35 сямей вайсковых асаднікаў. Парознаму складваўся іхні лёс. Пасля Другой сусветнай вайны асталося там толькі шаснаццаць сем’яў. Стэнд: „Zajęciem mieszkańców, poza pracami polowymi, było wyplatanie koszy, na które pojawiło się ogromne zapotrzebowanie w okolicy. Kolejne zmiany przyniosły lata 90. Wówczas zlikwidowano punkt biblioteczny, ludzie przestali wyplatać kosze, a dzieci musiały zacząć chodzić na piechotę do szkoły w Policznej”.

Вікіпедыя: „Палічна — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі. У Палічнай з 2004 г. месьціцца цэнтр Грамадзкага аб’яднаньня Пачтоўка, арганізатара Тэатральнага фэстываля Вяртэп. Вёска Палічная была заснаваная над аднайменнай рэчкай у час валочнай памеры каля 1560 г. як сядзіба асочнікаў ахоўваючых Белавескую пушчу. У 1639 г. асочнікі пражывалі тут у 40 хатах, але ў выніку зьнішчэньня пушчы ў 1780 г. заставаліся тут ужо толькі 9 сем’яў асочнікаў. Пад канец 18 ст. мужыкі з Палічнай былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF