Ніва № 32 (3248), 12 жніўня 2018 г.

Ганна Сурмач — У 1993 годзе старшыня Рабочай групы па падрыхтоўцы З’езду і сябра Рады ЗБС „Бацькаўшчына”

Сяргей КАНДРАЦЕНКА

— На Вашыя плечы легла асноўная праца па падрыхтоўцы Першага з’езда. Раскажыце, калі ласка, пра асноўныя выклікі, праблемы, якія дзеля гэтага давялося пераадолець.

— Так, я мела вялікі гонар узначаліць Працоўную групу па падрыхтоўцы правядзеньня Першага зьезду беларусаў сьвету. Тады ўсе ў беларускім грамадзтве адчувалі вялікі патрыятычны ўздым, сябры ЗБС „Бацькаўшчына” гатовыя былі працаваць дзень і ноч. Не стала савецкай імпэрыі, на ейных абломках трэба было будаваць сваю незалежную краіну. Мы даведаліся шмат праўды з гісторыі Беларусі — пра пастаяннае змаганьне нашага народу за свабоду, пра вынішчэньне і расьсейваньне па сьвеце беларускай нацыі. Тая група беларускай інтэлігенцыі, якая заклала зусім новую па сваёй ідэі беларускую арганізацыю — Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына” — мела на мэце аб’яднаньне беларусаў, якія жывуць на Радзіме і па ўсім сьвеце. Дагэтуль ніхто такой мэты не ставіў. Гэта быў выклік часу, актуальная праблема: аб’яднаць сілы дзеля адраджэньня незалежнасьці нашай краіны. Трэба было нарэшце пераадолець гэты штучна створаны савецкімі ўладамі раскол, калі замежныя беларусы лічыліся ворагамі і з імі нельга было падтрымліваць кантакты, нават калі гэта была блізкая радня. Нам трэба было дапамагчы замежным суродзічам пазбыцца страху быць арыштаванымі пры наведваньні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF