Ніва № 32 (3248), 12 жніўня 2018 г.

ХVІ Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча2018»

Аляксей МАРОЗ

Пятнаццаць гадоў назад адбылося першае «Ператоча», у час якога прэзентавалася культура нацыянальнасцей, што ў мінулым пражывалі на тэрыторыі Белавежскай пушчы і ў яе наваколлі. Паказ у адным месцы многіх культур быў у нас навіной. З гэтага часу штогод у ліпені каля сцэны белавежскага амфітэатра збіраюцца жыхары Белавежы, Гайнаўшчыны і турысты — айчынныя і замежныя, каб паслухаць песні і інструментальную музыку ды паглядзець танцы розных нацыянальнасцей. Падчас ХVІ Белавежскіх мастацкіх інтэграцый «Ператоча2018», якія 27 і 28 ліпеня былі наладжаны ў Белавежы Фондам «Царкоўная музыка» з Гайнаўкі, у супрацы з Белавежскім асяродкам культуры і Лясным тэхнікумам у Белавежы, цікава запрэзентаваліся калектывы з Польшчы, Беларусі, Украіны, Літвы і Расійскай Федэрацыі, а канкрэтна з Рэспублікі Адыгея. Ужо традыцыйна большасць выступоўцаў складалі прадстаўнікі беларускай нацыянальнасці. Запрэзентавалі яны беларускія песні і народныя танцы. Падчас вучобы танцам розных народаў адбывалася таксама інтэграцыя са шматнацыянальнай публікай.

— Ператоча — месца перад токам у клуні, на якім у нас ладзіліся вясельныя і хрысцінныя гасцяванні і танцы. Нашае белавежскае «Ператоча» — сімвал гасціннасці і адкрытасці на розныя нацыянальнасці, якія пражывалі на тэрыторыі Белавежскай пушчы і ў яе наваколлі, іх культуру, мову і традыцыі, — заявіў Мікола Бушко, старшыня Фонду «Царкоўная музыка» ў Гайнаўцы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF