Ніва № 32 (3248), 12 жніўня 2018 г.

Мяжа надзеі і грошай

Яўген ВАПА

Ой мяжа, мяжа. Колькі ты нерваў і пячонкі выядаеш турыстам і перасякаючым цябе пастаянна кантрабандыстам, прафесіянальным шафёрам. Колькі слёз, крыві і гарэлкі пралілося і праліваецца за шчаслівыя пераезды паміж суседнімі дзяржавамі... Ці ж наканавана быць вечна такому парадку паміж Усходам і Захадам Еўропы? Пісаў я і пішу пра мяжу з думкай пра шафёраў легкавушак. Зусім не разбіраюся ў сістэме працы, чакання і злосці шафёраў аўтафураў. Аднак калі бачу і чую камюніке пра іхнія чэргі і праблемы з праездам, то хіба нашы клопаты пры іхніх — усяго дробязь. Часамі жахліва глядзець на кіламетровыя чэргі, у якіх яны стаяць пакорліва ў чаканні даезду да мытнага кантролю. А потым гоняцца як шалёныя, каб не згубіць часу і грошай, прызначаных іхнімі фірмамі і заказчыкамі тавараў. Поўнае шаленства, якое вядзе да павышанай рызыкі ў дарожным руху. Кожны, хто падарожнічае па аўтадарогах, добра ведае, у чым праблема і небяспека з аўтафурамі. Тут грошы накручваюць кан’юнктуру для перавозак і бяду для астатніх удзельнікаў дарожнага руху. Перавоз аўтафураў чыгуначным транспартам гэта адзін з магчымых варыянтаў аблягчэння такой складанай сітуацыі ў еўрапейскіх перавозах, таксама і ў экалагічным плане. Але тут не мне гэта рашаць ці выпраўляць. Бачыўшы аднак умовы, у якіх прыходзіцца праводзіць час на мяжы прафесіянальным шафёрам, словы спачування для іх — нармальная, чалавечая рэакцыя.

Добра падумаўшы, зараз для працуючых там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF