Ніва № 32 (3248), 12 жніўня 2018 г.

У Польшчы на помніку замазалі імя „Бурага”

Валянціна ЛАЕЎСКАЯ

Невядомыя нанеслі надпіс „Забойцы” і замалявалі прозвішча Рамуальда Райса „Бурага” на помніку ў гонар „выклятых жаўнераў” у гміне Посвентнэ (Падляшскае ваяводства). Вядзецца следства. Справа датычыць памятнай шыльды, на якой размешчаны надпіс: „У памяць пра жаўнераў 3й Віленскай брыгады Нацыянальнага вайсковага задзіночання”.

Помнік у гонар „Бурага” выклікае неадназначную рэакцыю не толькі сярод беларусаў Падляшша, кажа старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак:

— Гэта паказвае, што частка польскага грамадства штораз разбудоўвае гэты культ, але частка гэтаму супрацьстаіць. Мы мусім памятаць, што нявінных ахвяр было поўна не толькі ў беларускіх вёсках, але таксама ў польскіх. Людзі памятаюць, як паводзілі сябе гэтыя жаўнеры. Цяпер могуць казаць, што гэта былі служакі камунізму, але ваявалі яны з палякамі.

15 ліпеня ў гміне Посвентнэ быў адкрыты памятны абеліск у памяць пра 4 „выклятых жаўнераў”: Рамуальда Райса „Бурага”, Казіміра Хмелеўскага „Рэкіна”, Уладыслава Лукасюка „Млота” і Люцыяна Мінкевіча. Помнік быў адкрыты пры ўдзеле чыноўнікаў, прадстаўнікоў Інстытута нацыянальнай памяці ды каталіцкага духавенства. Дзеянні Рамуальда Райса „Бурага” прызнаны Інстытутам нацыянальнай памяці злачынствам з прыкметамі генацыду.

— Правядзем рэгістрацыю ўсіх помнікаў на Беласточчыне, пастаўленых у гонар бязвінна загінулых з рук польскага ўзброенага падполля, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF