Ніва № 32 (3248), 12 жніўня 2018 г.

Ненавязлівы сэрвіс

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У Беларусь усё болей і болей едуць замежныя турысты. Пра гэта сведчаць і афіцыйныя лічбы статыстыкі і візуальныя назіранні ў нашых беларускіх гарадах. Дзяржава ацаніла перавагі прыезду іншаземцаў у нашу краіну і цэлы час спрашчае візавы рэжым, пашыраючы так званы бязвіз на большую колькасць дзён. І гэта правільна, бо закрытасць межаў — гэта ізаляцыянізм і цемрашальства. Масты трэба будаваць, а не разбураць. А ў Беларусі сапраўды ёсць што паказаць і што паглядзець. З сэрвісам жа куды горш.

Давялося днямі праехацца мне рэйсавым дзяржаўным аўтобусам па некалькіх раённых цэнтрах Гарадзеншчыны. Люблю я вандраваць нашымі дарогамі ў розны спосаб — ад ровара да цягніка. Цікава паглядзець краявіды, убачыць помнікі архітэктуры, нейкія мясцовыя адметнасці, паслухаць тутэйшых людзей. Вёскі і мястэчкі нашы выміраюць, невялікія гарады таксама — дэмаграфічны крызіс кашчаваю рукой спакваля робіць сваю чорную справу. Пра прычыны такога стану заняпаду малых населеных пунктаў тут гаварыць не буду. Зрэшты, яны і так вядомыя. Так што тым дзяржаўным прапагандыстам, якія скрозь трубяць, што „мы сахранілі сяло”, хочацца плюнуць у вочы. А яшчэ лепш, пасяліць іх самых назаўсёды ў прыдуманыя імі савецкія „аграгарадкі”, якія канчаткова сцерлі з твару зямлі культуру і побыт нашых мястэчак.

Беларускую вёску ўжо не ўратаваць. Як ні прыкра гэта асэнсоўваць, працэс фізічнага вымірання незваротны. Магчыма, праз дзесяцігоддзі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF