Ніва № 31 (3247), 05 жніўня 2018 г.

«Актава» ў дыялогу з гарадской прасторай

Уршуля ШУБЗДА

Ці беластачан могуць натхняць культурна адметныя людзі? Што нам дае ўзаемнапраніканне падляшскай народнай музыкі з музыкай з іншых частак свету? Напэўна гэта стварае новую якасць, якая рухае, вучыць і ўмее зацікавіць, — аб гэтым можна было пераканацца падчас ХІ Міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору «Падляшская актава культур». Як штогод выступілі гурты з Польшчы і замежжа. Іх культурныя карані пераплятаюцца, а вынікам з’яўляецца цікавая і разнастайная музыка.

— Думка наладзіць такі фестываль нарадзілася дваццаць гадоў таму, — сказаў ініцыятар «Падляшскай актавы культур» Анджэй Дырдал. — З калектывам «Курпе зялёныя» мы ездзілі на шматлікія фестывалі. Мне здавалася, што і ў Беластоку варта было б сарганізаваць цікавы фолькфестываль. У нас, на Падляшшы, сем нацыянальных меншасцей. Дзе ж арганізаваць шматкультурны фестываль як не тут?

Каля 600 выступоўцаў, 28 калектываў і рэкордныя 27 мясцовасцей. У сераду, 25 ліпеня, стартаваў ХІ Міжнародны фестываль «Падляшская актава культур». Былі танцы і фальклорная музыка. На сцэне выступілі калектывы з Сербіі, Грузіі, Украіны, Чэхіі, Македоніі, Албаніі і Польшчы. У час канцэртаў у Беластоку выступіў беларускі калектыў «Жэмэрва» ды этнатрыо «Троіца».

— У нас была такая мэта, каб запрашаць суседзяў з за ўсходняй мяжы, — адзначыў дырэктар Ваяводскага асяродка анімацыі культуры Цэзары Мелька. — У гэтым годзе маем два (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF