Ніва № 31 (3247), 05 жніўня 2018 г.

Наканавальны Асавец

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

6 жніўня 1915 года ў 4 гадзіны раніцы нямецкае войска, што займала пазіцыі з боку Граева і Шчучына, выпусціла атрутны хлор у бок расійскай крэпасці Асавец. Да таго ж быў запушчаны артылерыйскі абстрэл па расійскіх абарончых умацаваннях, а пасля быў загад нямецкай пяхоце атакаваць расійскія пазіцыі. Газавая атака нанесла вялікія страты расійскаму войску, зусім непрыгатаванаму да абароны перад новым смертаносным сродкам. Аднак агульны тадышні поспех нямецкіх войск не быў ашаламляльны. Частка нямецкіх войск трапіла пад свае ж атрутныя газы, іншыя часці не маглі справіцца з расійскімі абарончымі загарадзямі і не ўсе расійскія часці былі выведзены са строю. Асабліва згадваецца тут пра контратаку рэштак абаронцаў расійскага фарпоста каля вёскі Сосня, якая ў літаратуры пра гэтую падзею атрымала назву „атакі мерцвякоў”. Асавецкая крэпасць выстаяла...

Не была гэта першая нямецкая атака па Асавецкай крэпасці. На зломе лютага і сакавіка таго ж года нямецкая артылерыя цягам тыдня інтэнсіўна бамбіла расійскія пазіцыі. Раней каля чыгуначнай станцыі Падлясак былі выгружаны магутныя нямецкія гарматы, калібрам ад 42 да 15 сантыметраў. Агулам 66 гармат выпусціла тады на ўсе ўмацаванні Асавецкай крэпасці каля двухсот тысяч цяжкіх снарадаў; з расійскага боку былі зафіксаваны каля трыццаці тысяч варонак — пад такім пякельным градам складана было займацца дакладнымі падлікамі. Самыя вялікія снарады вырывалі ў зямлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF