Ніва № 31 (3247), 05 жніўня 2018 г.

Спелае калоссе на абочыне дубіцкай дарогі

Міра ЛУКША

Янку Чыквіна, народжанага 18 траўня 1940 года ў ДубічахЦаркоўных, адкрыў у Бельскім белліцэі галоўны рэдактар «Нівы» і бацька «Белавежы» Георгій Валкавыцкі. Пад яго цёплай рукой, строгай ды неназойлівай, вылупляліся ў канцы пяцідзясятых і пазней белавежскія птушаняты, якія вастрылі свае пёры на старонках «Нівы», на сустрэчахсемінарах. Трапіў нават на першую, заснавальніцкую сустрэчу Беларускага літаратурнага аб’яднання 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку, 60 гадоў таму. І так малады летуценны Янка, Іван, хаваўшыся часам пад вельмі паэтычнымі псеўданімамі, як і звыклася ў беларускай літаратуры, будучы вядомы паэт, руплівы і натхнёны літаратуразнавец, рэдактар і выдавец, пачаў ад прозы, дэбютаваў у 1957 годзе як Янка Дубіцкі. Татулька белавежцаў меркаваў, што вырасце з яго добры празаік. Але не дачакаўся радаснага юбілею, які спраўлялі яго ўжо добра пасівелыя вучні і дзеці. Пра іх і вядуцца лекцыі ва ўніверсітэтах, між іншым пра паэзію Янкі Чыквіна і яго навуковую дзейнасць. А найбольшую радасць напэўна галоўнаму Лесуну Зубрыцкаму прынёс бы... кніжны празатарскі дэбют... 78гадовага Яна Чыквіна, з 1989 года старшыні БЛА «Белавежа», рэдактара штогодніка «Тэрмапілы» (выдаецца з 1998 г.), прафесара Універсітэта ў Беластоку, чальца ПЭНклуба, Саюза польскіх пісьменнікаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтара дзясяткаў паэтычных і даследчыцкіх тамоў, між іншым, «Іду» (1969), «Святая студня» (1970), «Неспакой» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF