Ніва № 31 (3247), 05 жніўня 2018 г.

Культурныя мерапрыемствы ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з дырэктар арлянскага Гміннага асяродка культуры Аннай НЕСЦЯРУК.

— Ці ўжо рыхтуецеся пераходзіць у новы будынак Гміннага цэнтра культуры?

— Думаем пра той дзень, калі ён прыдзе, бо час бяжыць, але тыя думкі хутка нам прамінаюць, таму што ў нас шматшмат паўсядзённай работы. Перад намі ўсе фэсты, запланаваныя на 2018 год. У плане юбілей дваццацігоддзя калектыву „Малінкі”, таксама сёлета дзесяцігоддзе калектыву „Вэрвочкі”.

Супольна з фондам Futurum матушкі Эвы Жухавіцкай, які нядоўга дзейнічае ў нашай гміне, ладзім два праекты. Адзін мае за мэту стварэнне такіх убораў дзецям і моладзі з народнымі ўзорамі, але — так бы сказаць — паводле сучаснага дызайну. Гэтыя крэацыі мы запрэзентуем на Арлянскіх сустрэчах.

Другі праект, на які фонд атрымаў дафінансаванне, пластычны і будзе рэалізаваны летам — дзеткі створаць выстаўку нашай арлянскай архітэктуры.

— Летнік у Орлі?

— Скажу, што вельмі добра прайшоў візіт у Орлю дзяцей з Беластока — этнаграфічныя майстаркласы, ладжаныя аб’яднаннем АББА. Думаю, што яны вельмі задаволены візітам у нас. Дваццаць трое дзяцей, у супрацоўніцтве з арлянскімі Пачатковай школай і ГАК, правялі шмат сустрэч. У нядзелю 24 чэрвеня ГАК сарганізаваў ім сустрэчу з Міхалам Мінцэвічам, які пазнаёміў іх коратка з гісторыяй Орлі і паказаў цікавыя гістарычныя месцы. (Атрымалі яны аўтарскую кніжку „Орля. Сапраўдныя гісторыі”, арлянскія паштоўкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF