Ніва № 31 (3247), 05 жніўня 2018 г.

(Не)патрэбныя сабакі

Міхал МІНЦЭВІЧ

1 ліпеня адзначаецца Дзень сабакі. У мінулым сабака быў першай прыручанай чалавекам жывёлай. Сабакі верныя сваім гаспадарам. На жаль, часта бывае, што людзі гэтага не дацэньваюць і выкідаюць адданага сабе сабаку здалёк ад свайго дома, як непатрэбную рэч. Такія падкідышы трапляюць і ў Арлянскую гміну, у тым ліку і ў самую Орлю.

Гміна не дбала

Вялікай праблемай для жывёлаводаў, сялян Арлянскай гміны былі ў 2001 годзе і раней ватагі валацужных бяздомных сабак (таксама ваўкі ды часта і зладзеі). Пакінутыя на пашы нанач, а часам і ўдзень, цяляты, жарабяты і авечкі станавіліся ахвярамі галоднай звярыны. Многія сяляне начавалі на пашах са сваім дабыткам. Згодна законам, справай павінна заняцца гміна, але тадышнія ўлады абыходзілі яе бокам. Сяляне цярпелі страты, справы траплялі ў суд і гміна плаціла кампенсацыі. Закон аб ахове жывёл сцвярджае, што апека над бяздомнай жывёлай і вылоўліванне яе — гэта ўласная задача гміны. Трэба ведаць, што страхавая кампанія PZU не толькі адмаўляецца плаціць сялянам кампенсацыю за ўчыненыя сабакамі шкоды, але нават не страхуе ад такіх выпадкаў.

Кошт бяздомнасці сабак

З 2016 года на тэрыторыі Арлянскай гміны абавязвае Праграма аховы бяздомнай звярыны ды прадухілення бяздомнасці звярыны на тэрыторыі Арлянскай гміны, прынятая 22 лютага 2016 года пастановай Гміннай рады.

Зараз значна менш гаспадарак займаецца гадоўляй кароў ці коней. Маладым земляробам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF