Ніва № 31 (3247), 05 жніўня 2018 г.

Мяжа ўцякання і спадзявання

Яўген ВАПА

За працай, за хлебам, за лепшым уцякаюць з ваеннай зоны і распачынаюць выбудоўваць сваё жыццё часта з нуля. Тут усё з’яўляецца выбарам кожнага дня, кожнай гадзіны. Выехаць за працай, зарабляць грошы, ці інвеставаць іх назад у сваю ўкраінскую будучыню? Або толькі зарабіць, каб пракарміць сям’ю і жыць бягучым днём без вялікіх спадзяванняў на лепшае? Ці мо лепей пайсці па шляху класічнага, эканамічнага эмігранта, які ўсімі сваімі сіламі, заціснуўшы зубы, хоча назаўсёды стаць грамадзянінам іншай краіны? Тады расплысціся і асімілявацца ў культурным моры іншых народаў? Які тут шлях правільны, калі твае спадзяванні на справядлівыя перамены ў краіне надалей застаюцца ілюзіяй? І не хочаш ужо думак пра чарговы Майдан, бо на крыві і слёзах сумленных людзей свой палітычны і карупцыйны капітал надалей будуць нарошчваць перафарбаваныя зграі тых жа саміх шакалаў. Не ваўкоў, бо ваўкі ганарлівыя, за сваю будучыню і свабоду змагаюцца да апошняга. Ваўкі — самы лепшы звярыны варыянт разумення міфічнай казацкай справядлівасці.

Можа менавіта і таму арганічнае памкненне беларусаў да справядлівасці спарадзіла на нашых землях сіндром легендарнага беларускага ваўкалацтва. Так развітага і апісанага касмічнапрыроднага асобаўтварэння не знойдзеш у іншых дзяржавастваральных легендах нацыі. Нагадаю, што легендарных заснавальнікаў Рыма пракарміла ваўчыца, але яны не сталі ваўкалакамі. А тут наш праваслаўны князь Усяслаў Чарадзей ці ж сваю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF