Ніва № 31 (3247), 05 жніўня 2018 г.

Роздум

Віктар САЗОНАЎ

Сумна. І прыкра. Памёр аўтар бессмяротнага твора „Жыццё і неверагодныя прыгоды салдата Івана Чанкіна” Уладзімір Вайновіч. Але прыкра не зусім з тае прычыны. Мы ведаем, што ўсе людзі паміраюць рана ці позна. Кожны, хто нарадзіўся, абавязкова памрэ. І памерці, пражыўшы 85 год як Удадзімір Мікалаевіч, не вялікая нечаканасць, тым больш трагедыя, улічваючы тое, з якой людскай вартасцю пражыў ён сваё жыццё, з якім гонарам прайшоў свой зямны шлях. А прыкра таму, што за свае 50 з большым год я асабіста не змог знайсці часу, сіл, адпаведнага псіхалагічнага настрою, проста чалавечага абавязку, каб купіць квіток на цягнік, праехаць нейкіх паўтары тысячы кіламетраў і асабіста выказаць сваю павагу і захапленне жыццём і творчасцю гэтага чалавека. А хацеў.

І ездзіў жа і па паўтары тысячы кіламетраў, і па больш. І на машыне, і на цягніку. І самалётамі лятаў. І толькі ў такія хвіліны, калі памірае вось такі чалавек, пачынаеш разумець, што не заўсёды лятаў туды, куды трэба. І не трэба зараз апраўданняў, кшталту такіх, што ўсюды не патрапіш. Бо яны не праўдзівыя, тыя апраўданні. Не трэба ўсюды. Трэба толькі туды, куды трэба. А такіх месцаў не так ужо і шмат.

І носімся мы як угарэлыя. І не заўсёды туды. Як быццам хочам сваім уласным жыццём пацвердзіць вялікую мудрасць, напісаную ў найвялікшай кнізе, што жыццё ёсць мітусня мітусней і іншая мітусня.

І таксама справа не ў тым, што Уладзіміру Мікалаевічу была патрэбна мая, ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF