Ніва № 31 (3247), 05 жніўня 2018 г.

Трэцяя «Перапяліца» ў Тапорках

Аляксей МАРОЗ

Солтыс вёскі Вяслава Бакун, сяляне і Гарадскі асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях 22 ліпеня ўжо трэці раз наладзілі ў Тапорках абрадавае мерапрыемства «Перапяліца». Жыхары вёскі з дэталямі запрэзентавалі публіцы як калісьці вастрылі косы, зажыналі жыта, жалі сярпамі і касілі яго косамі. Вяскоўцы паказалі як рабілі ў мінулым пярэвяслы, якімі вязалі збожжа ў снапы, а тыя састаўлялі ў мыдлі. Пазней мужчыны малацілі збожжа цапамі, а жанчыны ачышчалі зерне на рэшаце. Аднак галоўным момантам сустрэчы было выкананне з недажатага збожжа ўпрыгожанай кветкамі і рабінай перапяліцы. Падчас жніва і самога перапялічнага абраду жнеі і жняцы спявалі жніўныя песні, дзеткі збіралі каласкі жыта, якіх не падабралі жнеі, а пасля жыхары Тапорак пачаставалі ўсіх сабраных стравамі, падрыхтаванымі паводле даўніх рэцэптаў.

У нядзелю перад святліцай у Тапорках сталі збірацца сяляне, члены музычных калектываў і жыхары Кляшчэлеўскай гміны, БельскаПадляшскага, Гайнаўкі і нават Беластока. Жыта прызначанае для жніўнага абраду «Перапяліцы» расло непадалёк ад святліцы, на ўчастку Сцяпана Краўчука. Удзельнікі мерапрыемства пайшлі туды, спяваючы жніўныя песні. Наперадзе крочылі члены беларускага калектыву «Арляне» з Орлі. Солтыс Тапорак Вяслава Бакун, яе муж Мікола, Віталіс Соха і Зоя Майстровіч з Рудутаў, якая родам з Тапорак, кіравалі ўсімі этапамі жніўных прац і прэзентацыяй абраду «Перапяліцы». Да іх далучылася Валянціна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF