Ніва № 30 (3246), 29 ліпеня 2018 г.

Прагулка па мяжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пагулянка гэта зараз агульны тапонім, ад якога я направіўся ў бок больш канкрэтнай дзяржаўнай польскабеларускай граніцы. З польскага боку жвіроўка пралягае ўздоўж тае граніцы, адгароджаная кволым калючым дротам. Як на далоні што нейкі адрэзак тае граніцы стаяць памежныя слупы, польскія і беларускія, акуратна насупраць сябе. Таксама што некалькі сотак метраў на акраіне дарогі пастаўлены інфармацыйныя памежныя табліцы...

На табліцах папярэджанні на чатырох мовах. Здаецца мне, што тыя папярэджанні былі пісаны аўтарамі з высокім блатным рэйтынгам. Бо што можа абазначаць фраза на общепонятном языке „Вы находитесь непоспедственно государственной границы”? На мой толк тут павінна быць інфармацыя пра месца: Вы находитесь где? А месца тое непоспедственно возле государственной границы. І чарговы „tumiwisizm” — Landesgrenze. Такую назву можна было даць трыста гадоў таму для граніцы Кароны з ВКЛ, якая пралягала недзе па тых мясцінах. Але сёння гэта граніца двух светаў, пакуль яшчэ з рознымі юрыдычнымі асновамі, таму, на мой толк, гэта Staatsgrenze... Усё ж такі пяцісотзлотавы штраф за яе парушэнне павінен развеяць усю тэрміналагічную кашу. На беларускай мове папярэджанняў няма і, магчыма, тыя папярэджанні не кранаюць беларусаў...

З беларускага боку сцяна лесу, у якой захаваліся лічаныя колішнія дарожныя прагаліны, цераз якія відаць шчыльную загароду з калючага дроту. Гэтак савецкія ўлады загарадзілі „граніцу дружбы”, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF