Ніва № 30 (3246), 29 ліпеня 2018 г.

15 гадоў беларускаму калектыву «Калебка»

Аляксей МАРОЗ

У 2003 годзе наш садок атрымаў грант ад Грамадзянскага цэнтра адукацыі ПольшчаБеларусь у Беластоку і мы за гэтыя сродкі збудавалі на прадшкольнай пляцоўцы невялікія драўляную вясковую хату, калодзеж, вятрак і абгарадзілі іх. Там нашых дзетак мы сталі знаёміць з вясковай архітэктурай і вучыць іх нашым традыцыям. Менавіта тады завязалася група дашкольнікаў якім я, Ала Супрун, Галіна Андрасюк і Люцына Заёнц, карыстаючыся сродкамі са згаданага гранта, сталі ладзіць сустрэчы, падчас якіх дзеткі знаёміліся з нашымі традыцыямі і вясковымі рамёствамі. Дало гэта пачатак калектыву, які стаў выступаць з беларускімі песнямі, развучваць нашы прымаўкі, вершыкі, танцы, а пазнейшых удзельнікаў нашага калектыву сталі мы вучыць беларускай літаратурнай мове і нашым гаворкам. Карыстаючыся вопытам настаўніц і бацькоў Дзіцячага садка № 14 у Беластоку, з якім наладзілі мы цеснае супрацоўніцтва, сталі мы разгортваць дзейнасць нашага калектыву, які з часам назвалі «Калебкай», — удакладніла настаўніца Самаўрадавага садка № 1 у Гайнаўцы Міраслава Ніканчук, якая ўжо 15 гадоў вельмі ўдала займаецца з беларускім калектывам разам з Алай Супрун.

Святкаванне юбілею 15годдзя дзейнасці беларускага калектыву дашкольнікаў «Калебка» адбылося 28 чэрвеня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. На музейнай плошчы сабраліся члены калектыву «Калебка» з бацькамі, бабулямі і астатнімі сямейнікамі ды працаўнікі Самаўрадавага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF