Ніва № 30 (3246), 29 ліпеня 2018 г.

Кніга з чырвонай зоны

Міра ЛУКША

Вікторыя Лоска, грамадзянка Польшчы, жыве на Паморы. Родам яна з Калінінграда, інжынербудаўнік па прафесіі. Займалася «немужчынскім» міжнародным бізнесам, мела між іншым фірму на Кіпры, арганізавала транспарціроўку нафты і газу, таксама ў сваю абраную краіну. Яе кампанія мела сядзібу ў Маскве. Давялося ёй падпісаць кантракт з нейкім Дзюбайлам, уладальнікам іншых кампаній, у прыватнасці транспартных, вядомым як «шэры кардынал», маючы добрыя адносіны ў расійскай паліцыі і пракуратуры. Вікторыю Лоску «прадала» яе супрацоўніца, юрыстка, якая сфармулявала дагавор так, каб была яна стратнай у гэтай здзелцы. Дзюбайла меў адкупіць ад Лоскі кантэйнеры для транспарціроўкі газу, а затым вярнуць іх у лізінг (пазычыць), але ў момант падпісання кантракта стаў іх уладальнікам (не выплаціўшы яшчэ грошай). І не меў намеру плаціць усю суму (застаўся адзін мільён долараў). Вікторыя Лоска прабуе судзіцца з Дзюбайлам. Але мусіла вярнуцца ў сваю краіну, каб звярнуцца ў амбасаду Расеі і атрымаць бізнесавую візу на наступны год. Дома праз камеру ўбачыла, што ў яе маскоўскім офісе разгульваюць людзі ў масках, прысутная фірмовая юрыстка, якая адчыняе ім усе шафы з дакументамі, а вобыскам кіруе заіклівы чалавек у цывільным, сябра Дзюбайлы. Вікторыя патэлефанавала ў офіс. Аказалася, што пошук дакументаў праходзіць без ордара, а робіць гэта нейкі Радаў, шышка ў паліцыі і пракуратуры па скарбовых справах, блізкі сябра Дзюбайлы. «У нас няма і не будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF