Ніва № 30 (3246), 29 ліпеня 2018 г.

Усходні гаспадарчы кангрэс

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

25 чэрвеня ў фае Беластоцкай оперы адбылася прэсканферэнцыя на тэму сёлетняга Усходняга гаспадарчага кангрэса. З падзеяй, якая адбудзецца 35 кастрычніка ў Беластоку, знаёмілі Войцех Кусьпік — старшыня Польскага таварыства падтрымкі прадпрымальнасці, Ежы Ляшчынскі — маршалак Падляшскага ваяводства, Тадэвуш Трускаляскі — прэзідэнт горада Беластока, Вітальд Карчэўскі — старшыня Гандлёвапрамысловай палаты ў Беластоку ды Анджэй Парафінюк — старшыня Падляшскага фонду рэгіянальнага развіцця.

Войцех Кусьпік: — Чарговы, пяты ўжо, выпуск Усходняга гаспадарчага кангрэса стаў найважнейшымі адкрытымі дэбатамі пра ўсё тое, што важнае для Усходняй Польшчы. Важнай таксама падзеяй у сферы гаспадарчых адносін паміж Еўрасаюзам, Польшчай і ўсходнімі суседзямі. Ранейшы выпуск паказаў, што такія сустрэчы маюць сэнс і яны рэальна запатрабаваны. Прыгадаю, што першы выпуск кангрэса гэта каля 600 удзельнікаў, а ў мінулым годзе было ўжо 1500 удзельнікаў. І гэта паказвае, што ёсць рэальная патрэба праводзіць такія сустрэчы. УГК гэта галоўным чынам гаспадарка і тэмай нашых размоў з’яўляюцца гаспадарчыя справы, якія рэалізуем у шчыльным супрацоўніцтве з асяроддзем прадпрымальнікаў, бо гэтыя тэмы запатрабаваны асяроддзем. У рамках кангрэса прадбачваем суправаджальныя мерапрыемствы, сустрэчы маладых лідараў і іншыя. Стартапавы праект, які ў мінулым годзе праводзілі мы ўпершыню, выклікаў даволі вялікую зацікаўленасць маладых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF