Ніва № 30 (3246), 29 ліпеня 2018 г.

Палескі Нобель маладосці

Яўген ВАПА

Лёс усё ж такі бывае непрадбачлівы і ласкавы. Нават калі кожнаму з нас ёсць ужо ўсё пісанае ці суджанае, як некаторыя гавораць, зверху, то аднак гэтага ўсяго зямнога здзяйснення мы на шчасце проста не ведаем. Таму скарыстанне з магчымасці пабыўкі ў пэўных месцах і адчуванне духоўнасці ад сустрэтых там людзей, можам часамі ўпісваць у катэгорыю атрыманага цуду. Менавіта ў такіх светаглядных прынцыпах, як мне здаецца, пісалася Ганнай Кандрацюк яе апошняя кніга «Па Прыпяці па Нобель», выдадзенай нашай рэдакцыяй.

З гэтай кнігай аўтарка ўжо прыплывала з прэзентацыяй у Брэст, БельскПадляшскі, Варшаву, Беласток, Мінск, Гарошкаў пад Гомелем, Трасцянку. Адным словам прастора палескага польскабеларускага арэалу выявілася чытачам у дзвюх краінах. Будучы сведкам гэтых сустрэч, заўважалася адна прага яе ўдзельнікаў: людзі хацелі выступаць, а не толькі ўступаць у свае асабістаплемянныя прыватныя рэкі забыцця. Чалавечыя думкі, ідэі пачыналі набіраць хуткасці і інспірацыі, даючыся панесці жыватворным водам палескай ракі. Усё ж невыпадкова, што і старажытныя філосафы менавіта ў воднай прасторы бачылі адно з важнейшых вымярэнняў не толькі чалавечага жыцця, але і яго духоўнага здзяйснення. З супрацьстаўляльным агнём, мы маем першабытную крыніцу для нашага абстрактнага думання і літаратурнакультурных выклікаў. Выклікам будзе напэўна гэтая кніга і для сяброў журы беларускай прэміі Ежы Гедройца, да якой яна зараз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF