Ніва № 30 (3246), 29 ліпеня 2018 г.

Пра „нашых” і „немцаў”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У дзяцінстве ўсё было проста, як і ўсе падлеткі мы гулялі ў вайну, і два бакі дзяліліся ролямі напалам — на „нашых” і „немцаў”. Хоць з канца Другой сусветнай вайны прайшло ўжо багата часу, падзел гэты заставаўся доўга нязменным і полюсным. Цяперашнія дзеці ўжо так не дзеляцца, дзякуй Богу, ды і гульні ў іх пераважна іншыя — усялякія камп’ютарныя пстрыкалкі ды стралялкі, дзе хутчэй сапернічаюць не „нашы” і „немцы”, а розныя супергероі з разнастайнымі монстрамі. А мы даўно сталі дарослымі, нібыта разабраліся ў той далёкай вайне, і аднолькава не любім „нашых” і „немцаў”. Любіць іх у нашай, беларускай гісторыі, сапраўды няма за што.

Пасля распаду Савецкага Саюза беларусы яшчэ некалькі гадоў па інерцыі называлі ўсе расейскія спартовыя каманды „нашымі”, потым гэтае азначэнне ў дачыненні да суседзяў паступова стала знікаць. Усё ж такі свая суверэнная дзяржава, ды і многія беларускія каманды і спартоўцы годна праявілі сябе на міжнароднай арэне. Спакваля самасцвярджэнне нацыі ішло ў тым ліку і праз спорт. Аднак, апошнія гады, пасля акупацыі Расеяй Крыма, пайшла зноў зваротная тэндэнцыя. Характэрным тут стаў нядаўні чэмпіянат свету па футболе, што праводзіўся на бяскрайніх расейскіх прасторах. Паводле апытання „Прессбола”, найбольш папулярнага спартовага рэсурсу Беларусі, ажно 48% беларускіх аматараў футбола заўзімалася за зборную Расеі, 52% — не. Але варта адзначыць, што ў гэтым апытанні ўдзельнічала пераважна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF