Ніва № 30 (3246), 29 ліпеня 2018 г.

«Басовічша» — тут усё наша!

Уршуля ШУБЗДА

Адных прыцягвае музыка, іншых людзі, якіх часта сустракаюць раз у год менавіта на фестывалі. Яшчэ для іншых гэта пачатак і інспірацыя да новых дзеянняў, другім — канец нейкай эпохі. «Басовішча», якім бы яно не было, ужо амаль трыццаць гадоў выклікае розныя эмоцыі і не дазваляе нам заставацца абыякавымі.

На фестывальнай карце Еўропы ёсць адно месца, якое кожны хаця б крыху зацікаўлены музыкай чалавек ведае. Фестываль, які кожнага году сцягвае самыя цікавыя гурты з Беларусі, але перш за ўсё тысячы людзей з розных краін, якіх аб’ядноўвае супольная ідэя. На мінулых выхадных пасярэдзіне Кнышынскай пушчы 29ы раз прайшоў Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча2018». Беларуская мова, сяброўская атмасфера, нацыянальныя сцягі — гэта, нягледзячы на тое, што фестываль зараз дэманстрацыю палітычных поглядаў ставіць на другі план, частка незвычайнай атмасферы «Басаў».

Жывое з электронным

Першы дзень фестывалю пачаўся конкурсам маладых выканаўцаў. Сёлета перад публічнасцю і журы прэзентаваліся чатыры гурты: электронны гурт «SnopSnoú», постпанкавы праект «Nürnberg», гітарны дуэт «MorkvoЦвет» і дуэт «Eryk i Ja». Апоўначы наведвальнікі фестывалю даведаліся хто перамог у конкурсе маладых выканаўцаў. Сёлетнім пераможцам стаў гурт «SnopSnoú».

—Той напрамак, які мы абралі — гэта паказаць сябе з новага боку, — адзначыў Сяргей Іваноў з гурту «SnopSnoú». — Мы склалі праграму так, каб яна была цэльнай і каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF