Ніва № 29 (3245), 22 ліпеня 2018 г.

Прагулка на мяжу

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Даўнодаўненька пагульваў я па над самюсенькай гранічнай паласой, па жвіроўцы, што вядзе з Чаромхі ў Апаку. І падаўся я зноў туды. Спярша дарога вядзе ў ВулькуТэрахоўскую. А пакуль да вёскі, то па дарозе могілкі.

Вікіпедыя: „Волька Церахоўская (папольску: Wólka Terechowska, пападляску: Vilka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха. Узгадваецца ў вялікакняскіх інвэнтарах пад назвай Волька — Цярэхі ў 1731 г. Дакумэнты 1786 году сьцьвярджаюць пра існаваньне дзьвёх вёсак — Волькі і Цярэхаў. Пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Кацярына ІІ перадала Вольку зь іншымі вёскамі амелянецкага шляхоцкага ключу сям’і князя Гагарына. У міжваенны пэрыяд прыналежала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. 22 і 23 жніўня 1942 году немцы памардавалі 11 мясцовых жыхароў і савецкіх партызанаў. У 19811984 гадах жыхары пабудавалі тут царкву сьв. Ганны”. Царкоўку пабудавалі на могілках. На могілках царыць цішыня, новых магіл мала. Прозвішчы пакойнікаў на ук ці uk. Апошні суфікс наводзіць асацыяцыю з дзяржавай, якая менавіта часта пазначаецца тымі ж літарамі — UK... United Kingdom — так можна таксама назваць тое патойбаковае каралеўства, дзе ўсе — роўныя — пакояцца без зямных страсцей.

ВулькуТэрахоўскую каля сарака гадоў таму наведаў быў Мікола Гайдук па маршруце ягоных краязнаўчых вандровак. Напісаў быў ён абуральна: „Князь же Володимеръ въ княженъи своемъ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF