Ніва № 29 (3245), 22 ліпеня 2018 г.

Пражыла амаль стагоддзе пад Друяй: „Я яшчэ не дачакалася свабоднай Беларусі”

Уршула ШУБЗДА

Яе Беларусь была пад Польшчай, савецкай і нямецкай акупацыяй і пад Савецкім Саюзам. Мянялася ўлада, людзі, законы нават для яе хутара Дразды, які здаваўся ёй бяспечным месцам, бо ахоўваў яго лес. Згэтуль было 10 кіламетраў у Друю і амаль столькі ж сама да польскасавецкай мяжы, якая ішла па рацэ Дзвіне. Часлава Баршчэўская нарадзілася ў 1922 годзе пры ІІ Рэчы Паспалітай.

— Якая тут Польшча была? Ну, нібы была, але не ў Друі. Усюды былі палякі, толькі Друя была беларуская.

Калі Чаславе Баршчэўскай быў годзік, у Друі паўстаў кляштар, які па задуме яго заснавальніка кс. Юры Матулевіча павінен быў мець беларускі характар і з якога пачалася надзвычай багатая гісторыя службы марыянаў на Беларусі. Сам блаславёны кс. Матулевіч у час сваёй інаўгурацыі зазначыў: „Так як і Хрыстос, хачу вас абняць усіх, быць для вас усім. Я гатовы памерці за праўду. Для вас я буду толькі бацькам і слугай, апосталам Хрыста. Маё поле дзейнасці — Валадарста Хрыста, за свае правы змагаючыйся касцёл. Мая партыя — Хрыстос. (...) Я каталіцкі біскуп і хачу быць аднолькавы для ўсіх. Для мяне ўсе роўныя: не важна, ці палякі, ці літоўцы, ці беларусы„. Першы раз у Друйскі касцёл Чаславу забраў бацька, калі ёй было сем гадоў. Паехалі са свайго хутара ў горад канём, але найчасцей тых дзесяць кіламетраў хадзілі пехатою.

— Бывала так, што калі ксёндз адпраўляў службу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF