Ніва № 29 (3245), 22 ліпеня 2018 г.

Гайнавяне пераможцамі Фестывалю Акуджавы

Аляксей МАРОЗ

Студыя песні Гайнаўскага дома культуры і яго салістка Іза Карчэўская з Чыжоў сталі раўнапраўнымі лаўрэатамі першага месца V Міжнароднага фестывалю паэтычнай песні імя Булата Акуджавы «Вера, надзея, любоў», які быў арганізаваны з 5 па 9 ліпеня Грамадскакультурным аб’яднаннем «Ігранне без межаў» з Беластока пры падтрымцы самаўрадавых улад. Яго конкурсная частка адбылася 7 ліпеня ў ГДК. З ліку 16 канкурсантаў камісія, у якой працавалі спявачка, журналістка і яе старшыня Іаанна Равік, ініцыятар і галоўны арганізатар фестывалю Анатоль Баравік і ўдава па паэце і патроне фестывалю Вольга Акуджава, вылучыла пераможцаў. Яны займальна запрэзентаваліся побач зорак фестывалю падчас галаканцэрта, які ў сонечнае надвор’е прайшоў 8 ліпеня ў гайнаўскім амфітэатры. Зоркі фестывалю выступалі таксама падчас фестывальных канцэртаў у Варшаве, Беластоку і Шапятове.

— Сёлета быў вельмі высокі ўзровень конкурсных слуханняў фестывалю, а на гэты ўзровень запрацавалі перш за ўсё дзяўчаты са Студыі песні Гайнаўскага дома культуры, якія занялі першае месца, як і іх салістка Іза Карчэўская. Трэцяе месца заняла Юліта Ваўрашук з Гайнаўкі (выпускніца Студыі песні ГДК — А. М.), якая таксама добра спявала і толькі раздзяліў іх Марэк Яраш з Суража, што заняў другое месца. Вылучэнні атрымалі дуэт гайнавян Збігнеў Будзынскі і Яраслаў Кавальскі ды Максім Іўкін з Мінска, з Беларусі. Усе пераможцы заспявалі падчас конкурсных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF