Ніва № 29 (3245), 22 ліпеня 2018 г.

Праблемы з надвор’ем

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сёлета надвор’е здзіўляе і не распешчвае. Гарачая і сухая вясна, халодны пачатак лета. Такое надвор’е прынесла праблемы земляробам і гмінным управам.

29 чэрвеня г.г. на сесіі Гміннай рады ў Орлі справу засухі закрануў войт Пётр Сэльвесюк:

— Хачу акрэсліць свае адносіны да пытання засухі. Маем дачыненне з сітуацыяй, якая павінна быць вырашана сістэмна. З аднаго боку маем сялян, якія напэўна пацярпелі земляробчыя страты і зараз падаюць заяўкі для ацэнкі пасяўнога ўрону. І гэтыя заяўкі маштабныя, на цэлыя палеткі. Пазаўчора была заяўка ад жыхара Кашалёў на арэал 297 гектараў, сёння была заяўка з вёскі Крывая на больш за сто гектараў, былі таксама заяўкі з вёскі Спічкі на некалькі сотак гектараў.

Не ведаю, навошта такая сістэма, чаму тыя ацэнкі маюць служыць.З аднаго боку чуем, што магчыма будуць нейкія льготы, звальненні, даплаты. Але хачу сказаць, дзеля ўсведамлення вам, што гміна — і не толькі наша — не атрымала на гэты момант ніякіх грошай дзеля дапамогі земляробам. Гэта папершае.

З выказвання падляшскага віцэваяводы даведваюся, што гміны гатовыя да вырашэння гэтых праблем. Гэта — кажучы вельмі лагодна — стварэнне нейкай новай рэчаіснасці. Тое, да чаго гміна абавязана — гэта вызначэнне сваіх прадстаўнікоў у камісію па справах ацэнкі страт. Апрача гміны, паводле законаў, сваіх прадстаўнікоў падаюць асяродкі сельскагаспадарчай кансультацыі, КРУСы, Падляшская сельскагаспадарчая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF