Ніва № 29 (3245), 22 ліпеня 2018 г.

Насуперак слотам — Бандароўская гасцёўня!

Міра ЛУКША

Васямнаццаты раз прайшоў традыцыйны народны беларускі фэст „Бандароўская гасцёўня” (14 ліпеня). Ладзіць яго непадалёк берага Семяноўскага вадасховішча, у бандарскім «амфітэатры» актыў вёсак Бандары, Рыбакі і наваколля, на Падляшшы, у Міхалоўскай гміне, разам з Беларускім грамадскакультурным таварыствам, пры падмацоўцы перш за ўсё Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове, пажарнікаў і тутэйшых спонсараў.

Акружалі ўвесь Беластоцкі павет навальнічныя хмары, ішоў праліўны дождж, але ў той дзень над Бандарамі свяціла яркае ліпнёвае сонца. «Каб было надвор’е для вашага мерапрыемства, — тлумачыла жартам арганізатарам наступных мерапрыемстваў солтыска Марыя Бура, — трэба з’ездзіць, памаліцца ў Ялоўку і Юшкаў Груд. І цудоўнае надвор’е гарантавана!» А, можа, прыдаюцца іншыя падпушчанскія загаворы? «Чарадзеі» смяяліся ад вуха да вуха і паддзыгвалі ў рытм беларускай музыкі разам з усёй маладой і пасівелай публікай, пазіраючы на адмысловы рагаты каравай, сімвал вяселля і багацця, які красаваўся перад сцэнай.

Фэст у Бандарах з’яўляецца працягам беларускіх фэстаў, якія ад больш за шэсць дзясяткаў гадоў збіралі шматлюдную публіку тутэйшую і «зарэчанскую». Як казаў адзін з найактыўных арганізатараў свята, Віктар Бура родам з Рыбакоў, адзін з задумшчыкаў фэсту: «Гэтае беларускае свята ладзіцца, перш за ўсё, для людзей, якіх перасялілі ў Бандары з пяці вёсак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF