Ніва № 29 (3245), 22 ліпеня 2018 г.

Мяжа вечнага чакання

Яўген ВАПА

Чаканне і падарожжа сплеценыя з сабою неразрыўна. Першапачаткова чакаем, каб ва ўласцівы момант купіць сабе самую танную экскурсію ці гасцініцу. Потым чакаем спрыяльнага надвор’я, якое мае прынесці задавальненне кожнаму з нас. А тут, вядома, нікому не дагодзіш. Ну і кульмінацыя — чаканне добрага адпачынку, які прынясе нам жыццярадасны зарад на доўгія дні. Яшчэ, каб такое збылося, трэба абавязкова прыбыць на лётнішча дзве гадзіны загадзя і пасля рэгістрацыйных працэдур урэшце ўтарабаніцца на борт самалёта. Чакаем і ў зваротнай дарозе ці часам пра нас не забудзецца збанкрутаваная якраз турфірма, што прадала самую танную пуцёўку. Чаканне ў нервах, хваляванні і клопатах гэта неад’емны сцэнарый такой дарогі. Менавіта такія моманты проста стамляюць чалавека, становяцца яму папярок горла. Чаканне ўкладзена проста ў філасофію і сам змест падарожжаў. Падчас іх чакаем аўтобусаў, цягнікоў, яды і тым падобных спраў з яшчэ большым азартам. А калі гэта ўсё пачынае спазняцца, то ўсе нашы ранейшыя лагістычныя аперацыі развальваюцца, быццам картачныя домікі. Невядома чаму, але гэта так ёсць, што менавіта ў час летніх падарожжаў раптам цягнікі пачынаюць спазняцца не на пяць ці дзесяць хвілін, а проста мінімум на шэсцьдзясят. І не растлумачыш, ці апраўдаеш усяго летнімі рамонтамі. Таму людзі перад такімі падзеямі, нягледзячы на сваю часта непрыязнасць і штодзённую насмешлівасць да свету колішніх павер’яў, пачынаюць раптам іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF