Ніва № 29 (3245), 22 ліпеня 2018 г.

Пустышкі з палачак і збуцвелых пёраў

Міраслаў ГРЫКА

Усё ўжо было, казаў цар Саламон... Праўда. Усё, што было, ёсць, неабавязкова такое ж самае, сапраўды такое ў мінулым і сучаснасці. Яго сутнасць нязменная, таму што нязменны чалавек, яго характар і схільнасці. Змяняюцца толькі знешнія мадэлі чалавечых паводзін і звычак. Мабыць, толькі яны менш вуглаватыя і менш жорсткія. Нічога іншага.

Паводле Валкагонава, армейскага палітрука з часу брэжнеўскага «застою», гісторыка і аўтара манументальнай працы «Сталін», упадабаным выслоўем гэтага загаловачнага «Бацькі народаў» было: «Факты — упартая рэч». Сапраўды, факты немагчыма, проста так, замесці пад дыван, нахабна іх адмаўляць ці рабіць выгляд, што нешта, што было, ніколі не было. Незалежна ад таго, як ні старанна пакрыць іх звышінтэрпрэтацыйным ценем, разбоўтаць іх значэнні, прымяншаць ідэалагічныя кантэксты, яны паранейшаму выхінаюць на сваю шчырую, простую морду. З прачытанага ў Валкагонава дастаў я некалькі іншых цытат: «Мінулае не тэатр ценяў: там пануе не слабасць, а незваротнасць». «Сталін не любіў, аднак, зазіраць у мінулае, калі яно глядзела на яго з папрокам» ... І, нарэшце, самая цікавая рэфлексія, якая адбіваецца трывалым узорам на сучаснасці. І, напэўна, на ўсе часы: «Сталін імкнуўся аднавіць у пасляваенным грамадстве атмасферу падазронасці, страху, „палявання на ведзьмаў”, ён ведаў, што там, дзе пагражае пастаянная небяспека ад ворагаў як унутраных, так і знешніх, патрэбны моцны лідар, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF