Ніва № 29 (3245), 22 ліпеня 2018 г.

Яшчэ раз пра „слуг народа”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У свеце зараз шмат пішацца і гаворыцца пра безбар’ернае асяроддзе. Гэта каб было зручна ездзіць людзям на інвалідных калясках, перамяшчаць дзіцячыя вазкі, не злазіць з ровараў пры яздзе па гарадскіх вуліцах. Нешта робіцца ў гэтым кірунку і ў Беларусі, у тым ліку і ў выніку актыўнасці грамадскіх арганізацый. Але, відаць, ні ў адной еўрапейскай краіне няма такой колькасці загароджаных тэрыторый, высачэзных бардзюраў, бетонных платоўмуроў, металічных сетак і жалезных крат, высачэзных бар’ераў, праходных з вярцелкамі і ўсялякіх розных КПП. Для тых, хто не служыў у савецкім войску, патлумачу, што абрэвіятура КПП азначае: кантрольнапрапускны пункт. Гэтыя КПП зараз не толькі ў вайсковых частках і буйных важных прадпрыемствах. Яны размешчаны паўсюдна і растуць як грыбы пасля спорнага і цёплага летняга дажджу. Часам, каб наведвальніку трапіць у нейкі кабінет, трэба прайсці некалькі пунктаў пільнай аховы. Узнікае поўнае ўражанне, што ў Беларусі надзвычай высокі ровень бандытызму. Альбо, што ўся краіна — ад вярхоўнага „глаўнакамандуюшчага” да загадчыцы дзіцячага садку рыхтуецца да шматгадовай і зацятай абарончай вайны.

Возьмем да прыкладу школы. Некалькі гадоў таму ў выніку наезду і няшчаснага выпадку з вучнем выйшаў загад абгарадзіць усе школы. Па разумнаму то трэба было загарадзіць тыя ўчасткі, якія прымыкалі да дарог і небяспечных заездаў. Але дзяржаўныя ідэолагі так мысліць не ўмеюць і не хочуць. Вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF