Ніва № 29 (3245), 22 ліпеня 2018 г.

Купалле ў Белавежы

Аляксей МАРОЗ

Купальскія мерапрыемствы арганізуюцца ў розных мясцовасцях Беласточчыны, а найбольш іх ладзіцца на Гайнаўшчыне. Аднак гэта ў Белавежы адраджаліся купальскія традыцыі, якія сягаюць ажно паганскіх часоў і тычацца абрадаў звязаных з летнім сонцастаяннем. «Купалле», арганізаванае 7 ліпеня ў Белавежы Галоўным праўленнем Беларускага грамадскакультурнага таварыства з дапамогай войта Белавежскай гміны сёлета супала са святкаваннем Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля і сабрала многа публікі, якую саставілі перш за ўсё маладыя людзі і асобы ў сярэднім узросце. Сярод белавежскай публікі можна было спаткаць айчынных і замежных турыстаў, якія масава наведваюць летам адну з самых папулярных турыстычных мясцовасцей на Падляшшы.

Жыхары Беласточчыны хочуць у Белавежы выслухаць беларускія песні ў адборным выкананні, паглядзець беларускія народныя танцы і адпачыць на прыродзе. Тым, што адрознівае «Купаллі» ад іншых шматлюдных беларускіх фэстаў, з’яўляюцца купальскія абрады, якім спадарожнічаюць купальскія песні, пусканне вянкоў на ваду і пошукі папарацькветкі ў лесе.

У Белавежы многа пансіёнаў і агратурыстычных кватэр, якія летам запаўняюцца турыстамі. У цэнтры пасёлка было мора машын, што стаялі на тратуарах і спецыяльна падрыхтаваных на купальскае мерапрыемства стаянках. У дзень мерапрыемства адбываўся футбольны матч паміж камандамі Расеі і Харватыі ў рамках спаборніцтваў за сусветны кубак, таму каля часткі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF