Ніва № 28 (3244), 15 ліпеня 2018 г.

Рэпатрыяцыя — сучаснасць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У папярэднім нумары „Нівы” была мова пра канферэнцыю на тэму „Рэпатрыяцыі — гісторыя і сучаснасць”, якая 27 чэрвеня прайшла ў Падляшскай ваяводскай управе. Быў там даклад прафесара Яўгена Мірановіча пра гісторыю рэпатрыяцыі. Марэк Кетлінскі, дырэктар беластоцкага Дзяржаўнага архіва расказаў пра пасляваенную рэпатрыяцыю ў Польшчу...

У Беластоцкім дзяржаўным архіве захоўваецца багатая дакументацыя наконт рэпатрыяцыі. Маем дакументацыю Дзяржаўнай рэпатрыяцыйнай установы — яе важных ваяводскіх і павятовых структур. Маем таксама дакументы беластоцкай Ваяводскай управы 19441950х гадоў, дзе ў справаздачах шмат статыстычных даных. На гэтай аснове можам ацэньваць шкалу рэпатрыяцыйнага руху. У дакументах Ваяводскай управы маем спісак беларускага насельніцтва, якое перасялялася ў СССР. Маем таксама тых, якія вярталіся.

Вялікія масы насельніцтва, запушчаныя ў рух пасля Другой сусветнай вайны карэнным чынам змянілі лад даваенных гадоў. Мяркуецца, што пасляваенная міграцыя кранула каля дваццаці мільёнаў людзей у Еўропе, у тым ліку некалькі мільёнаў грамадзян даваеннай Польшчы. Беручы пад увагу маштаб, рэпатрыяцыйная акцыя была беспрэцэдэнтнай у гісторыі Польшчы. Рыхтуючыся да яе, была задума пакарыстацца вопытам іншых дзяржаў, аднак прыглянуўшыся бліжэй была выснова, што такі досвед немагчыма перашчапіць на польскі грунт і трэба выпрацаваць уласныя метады. У чэрвені 1945 года міністр публічнай адміністрацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF