Ніва № 28 (3244), 15 ліпеня 2018 г.

Жыццёвы і творчы шлях Зоські Верас

Кліменцій КОЖАН

Легендарнае імя вядомай беларускай пісьменніцы і актыўнай грамадскай дзяячкі на ніве беларускага адраджэння Зоські Верас (Людвікі Антонаўны СавіцкайВойцік) ведаюць у Беларусі, Літве, Латвіі, Польшчы і іншых краінах, дзе жывуць беларусы. Яе імя вядома ў многіх школах Беларусі, якім яна дапамагала арганізоўваць музей, у навуковых установах, даследчыкі якіх звярталіся да пісьменніцы за кансультацыямі па самых складаных пытаннях беларускага палітычнага і культурнага руху.

Пазнаёміўся я з Зоськай Верас у студзені 1983 года ў Вільні. На працягу дзесяці гадоў (19801990) у час канікулаў і летняга водпуску я працаваў у архівах і бібліятэках Вільні, збіраў матэрыялы для раённай кнігі „Памяць”. Зоська Верас, яе дачка Галіна Антонаўна Войцік, зяць Лявон Антонавіч Луцкевіч добра ведалі беларускія матэрыялы ў архівах і бібліятэках Вільні. Яны падказвалі, дзе і што шукаць, давалі розныя парады. Лявон Луцкевіч пазнаёміў мяне з беларускімі мясцінамі Вільні. Вандроўкі па горадзе пазнаёмілі з беларускай культурай у Літве. Многае даведаўся аб жыццёвым і творчым шляху Зоські Верас.

Нарадзілася Людвіка Антонаўна Савіцкая (Зоська Верас) 30 верасня 1892 года ў мястэчку Меджыбож Лятычаўскага павета Падольскай губерні (цяпер Жытомірскай вобласці) на Украіне, у сям’і афіцэра царскай арміі Антона Савіцкага, які паходзіў з Гродна. Маці Эмілія з Садоўскіх паходзіла з Сакольскага павета Гродзенскай губерні, дзе яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF