Ніва № 28 (3244), 15 ліпеня 2018 г.

Сусветная зараза не ведае межаў

Міраслава ЛУКША

Больш 160 тысячам еўрапейцаў паставілі дыягназ ВІЧ-AIDS у мінулым годзе. 80 працэнтаў з іх з’яўляюцца жыхарамі Усходняй Еўропы. У Еўрапейскім Саюзе было зарэгістравана 29 тысяч выпадкаў. Даныя прадставіла еўрапейскае аддзяленне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

У цяперашні час, па ацэнцы ААН, ВІЧ / СНІД займае 5е месца сярод прычын смяротнасці ў свеце. Колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧінфекцыяй, складае, паводле ацэнак ААН, 35 млн. чалавек. Напрыклад, за 2013 год у свеце заразіліся ВІЧінфекцыяй 2,1 млн. чалавек, 1,5 млн. чалавек памерлі ад хвароб, звязаных з ВІЧінфекцыяй.

Разам з тым, дзякуючы намаганням, што прымаюцца сусветнай супольнасцю па пашырэнні доступу да антырэтравіруснай тэрапіі, у 2013 г. лік новых выпадкаў ВІЧінфекцыі сярод дзяцей стаў на 52% меншы, чым у 2001 годзе. А колькасць смерцяў, абумоўленых СНІДам, зменшылася на 30% у параўнанні з пікавым паказчыкам у 2005 годзе.

Эпідэмія ВІЧ расце хутчэй, чым калінебудзь. Ніколі раней у Еўропе не зарэгістравана так шмат новых выпадкаў з’яўлення віруса. Не толькі расце колькасць выпадкаў ВІЧінфекцыі, але і лік людзей са СНІДам. Ва Усходняй Еўропе за апошняе дзесяцігоддзе лік выпадкаў смяротнай хваробы амаль падвоіўся. «Калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, мы не дасягнем мэты спынення эпідэміі ВІЧ да 2030 года» — папярэджвае д р Жужанна Якаб, дырэктар Рэгіянальнага бюро СААЗ для Еўропы.

Больш за палову з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF