Ніва № 28 (3244), 15 ліпеня 2018 г.

АЧС — ліквідацыя свінафермы ў Шчытах

Міхал МІНЦЭВІЧ

Яшчэ 30 сакавіка г.г. на сесіі Гміннай рады ў Орлі солтыс Дыдулёў Антон Голуб гаварыў:

— Наша Арлянская гміна ўключаная ў чырвоную зону АЧС (афрыканскай чумы свіней). А да гэтай пары выпадкаў заражэння свіней у нашай гміне не было; былі ў зоне Бельска і Гайнаўкі («Ніва» ад 29.04.2018 г.: «Кароў няма — ходзяць зубры, свіней няма — ходзяць дзікі»).

І вось прайшлі толькі два месяцы і пагроза стала фактам! Пра свінаферму ў ШчытахНавадворах, пяць кіламетраў ад Орлі, вестка хутка панеслася не толькі па ваколіцы, але і па Падляшскім ваяводстве.

Лекар ветэрынарыі Юзаф Бжана, старшы інспектар па справах біялагічнай гігіены ў БельскуПадляшскім:

— Свінні пачалі хварэць, здыхаць. На гэта няма лякарстваў. Гэта новая хвароба.

У нядзелю, 3 чэрвеня, узоры ад свіней са ШчытоўНавадвораў выслалі ў Пулавы. У сераду было ўжо вядома, што гэта АЧС. У Бельску склікана была экстранная нарада з удзелам ваяводы. Было прынята рашэнне пра ліквідацыю фермы ў ШчытахНавадворах.

У чацвер і пятніцу пад наглядам павятовых інспектараў і ваяводскага лекара ветэрынарыі быў праведзены забой электратокам усіх, каля шасці тысяч, гадаваных там свіней, у тым ліку каля шасцісот свінаматак. Заражаныя мярцвіны былі забраны аўтафурамі для ўтылізацыі. Першага дня загрузілі сем аўтафур.

Чарговай справай будзе дэзінфекцыя ўсіх будынкаў, а гэта не адна, але некалькі дэзінфекцый, саскрэбванні. Кошты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF