Ніва № 28 (3244), 15 ліпеня 2018 г.

V Пікнік з беларускім словам

Ганна КАНДРАЦЮК

Загудзела ва ўрочышчы «Замок» — ажно камары паўцякалі!

Мова пра пікнік з беларускім словам, які ўжо пяты год, запар, ладзіць паэт, мастак, грамадскі дзеяч, гаспадар, дырэктар Віктар Стахвюк з Трасцянкі. Свята, як агучылі ў беларускамоўных СМІ, набыло ўжо міжнародны характар, а гэта дзякуючы прысутнасці літаратуразнаўцы і паэткі Алы Петрушкевіч з Гародні і Ірыны Мацкевіч, паэткі і навуковага супрацоўніка з Мінска, у якой падляшскія карані. Да кампаніі меў далучыць яшчэ Сяргей Чыгрын са Слоніна, але ў яго не атрымалася з паездкай.

— Я яшчэ далучыў бы тут Алеся Аркуша, — кажа Віктар Стахвюк, — бо ён хоць жыве і піша ў Беластоку, дык думае памінску...

Прысутнасць паэтаўсуродзічаў з Беларусі, гэта не толькі напамін пра гістарычныя сувязі. Калі перад народам з’яўляюцца творцы як Ала Петрушкевіч, — гэта вясна на душы і радасць для вачэй. Спадарыня Ала выступае менавіта так, каб з дапамогай ласкавых жэстаў і пафасных слоў пра літаратуру, абудзіць дрымучыя мары і летуценні. А публіка, асабліва мужчынскі пол, заварожаны яе жэстамі, мілагучнымі слоўцамі і прыродным акцёрствам слухае паэтку ўсімі пачуццямі, целам і душой...

Можна сказаць і такое — пасля спадарыні Алы, якая, здавалася, захапіла ўсё захапленне трасцяніцкай публікі, складана было выступаць, штосьці разбудзіць, распаліць...

Гэты выклік падняў Міхась Андрасюк, які зачытаў свае знакамітыя мініяцюры, трапляючы ў сэрцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF