Ніва № 28 (3244), 15 ліпеня 2018 г.

Падкоп

Міраслаў ГРЫКА

Па невядомых прычынах, павалілася мая летняя кухня. Так сабе стаяла, раптам рухнула. Нейкі час таму. Такая салідная! Мураваная, на тоўстым падмурку. Нарэшце друз, цэглу і разбітыя дахоўкі сапхнулі мы са сваімі беларускімі сябрамі з Гайнаўкі ў вялікую яму. На пакінутым падмурку, які з вясны дэкаратыўна аброс хмелем і вінаграднай лазой, я паставіў кветкі ў чыгунчыках, белыя і чырвоныя герані. Засталася яшчэ бетонная лесвіца, якая вядзе ў нікуды ... хоць цяпер, калі ўпалі сцены кухні, цалкам адкрылася прастора неба. У агародзе цяпер больш сонечнага святла і месячнага сяйва ды зорак у пагодлівыя ночы. Я на прыступках стаўлю тэлескоп і ўзіраюся на іх. Часам аж да світання. Але няма таго злога, каб не выйшла на добрае. У мяне няма ўжо летняй кухні, якая мне не падабалася за сваю неадэкватную цаглянасць на фоне драўлянай архітэктуры маёй вёскі, але я атрымаў затое такую платформу... Не грамадзянскую — астранамічную! Зоркі вабяць мяне сваім роўным святлом больш, чым асляпляючая ўспышкамі рэпарцёрскіх фотаапаратаў палітыка. Сёння яе зорка — той або іншы. Не існуе больш на палітычным небасхіле Туск, ёсць Схетына. Няма ідэалагічна найруплівага Юрэка, ёсць апантаны Жалек. Каперніканская тэорыя выпіхвання лепшых грошай горшымі найбольш пацвярджаецца ў палітыцы. Качынскі яшчэ ёсць, але з часам і яго паменее. Ці, магчыма, больш дакладна: меншае ён больш, чым ярчэй гарыць. Гэта падобна на тэрмінальную стадыю памірання зорак. Спачатку яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF