Ніва № 28 (3244), 15 ліпеня 2018 г.

Ваенны парад і мірная Алексіевіч

Віктар САЗОНАЎ

Ваенны парад складаецца з трох галоўных груп удзельнікаў. Першая гэта тыя, хто на ўсё, што адбываецца, уважліва пазірае з высокай трыбуны зверху ўніз. Другая група непасрэдна маршыруе па пляцы або едзе па ім на свежа пафарбаванай тэхніцы. Ну і апошняя, гэта тыя, хто назірае за першымі дзвюма з больш нізкіх паверхняў якія не мусяць узвышацца над лініяй далягляду. Для трэцяй групы непасрэдны ўдзел пажаданы, але не абавязковы для ўсіх. Бо на гэты выпадак для іх прыдуманы тэлевізар, які хочаш не хочаш а пакажа ў лепшым святле ўсё, што адбываецца, а асабліва гэных персанажаў, такіх прыгожых і засяроджаных, якія ўзвышаюцца над той лініяй далягляду.

Другая катэгорыя ўдзельнікаў цяжка працуе над тым, каб усё было дакладна і дасканала. Гэта выступ без права на памылку. Не ў тэатры ж. Тут публіка, тая што на трыбунах, можа не зразумець памылку і палічыць яе правакацыяй. Трэцяя ж катэгорыя, што назірае за ўсім як заўсёды з зямной паверхні або праз тэлевізар, аплачвае тытанічныя намаганні другіх, і часамі нават і не падазрае пра гэта. А вось першая катэгорыя, тая, што на высокіх трыбунах, займае цэнтральнае месца ў гэтай падзеі. Бо як не круці, тут усё для яе. І парад, і гледачы, і тэлевізар. І па вялікім рахунку напэўна так ім усім і трэба. І першым, і другім, і трэцім.

У Беларусі 3 ліпеня прайшоў такі ваенны парад. І прысвечаны ён быў афіцыйнаму Дню Незалежнасці. Слова „афіцыйнаму” ключавое ў тым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF