Ніва № 28 (3244), 15 ліпеня 2018 г.

Белліцэй і белгімназія — Акадэміяй развіцця ключавых кампетэнцый

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўцы ў белліцэі і белгімназіі ў канцы школьнага года спаткаліся вучні, настаўнікі і асобы з па за школы, якія мелі дачыненне да праекта «Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы — Акадэміяй развіцця ключавых кампетэнцый». Больш за 600 тысяч злотых еўрасаюзных сродкаў у рамках праекта было выдаткаваных, між іншых, на засваенне новых ведаў, павышэнне ўмеласцей вучняў і арганізацыю для іх экскурсій у вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы і Беластока. Вонкавыя сродкі з праекта былі выдаткаваны таксама на пакупку сучаснага адукацыйнага абсталявання для школьных кабінетаў. У актавай зале Гайнаўскага белліцэя адбылося падвядзенне вынікаў праекта, падчас якога была магчымасць пазнаёміцца з нядаўна купленымі дапаможнікамі і абсталяваннем кабінетаў біялогіі, фізікі і хіміі.

Сабраных у актавай зале прывітала віцэдырэктар Гайнаўскага белліцэя Ніна Лукасік, якая коратка падвяла вынікі праекта, рэалізаванага на працягу двух гадоў у Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы. Віцэдырэктар Ніна Лукасік падзякавала Кансультацыйнаадукацыйнай суполцы «Навігатар» з Беластока і яе прадстаўнікам Адаму Хоцею і Агнешцы ФедарукМалец, якія кіравалі рэалізацыяй згаданага праекта.

— Праект «Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы — Акадэміяй развіцця ключавых кампетэнцый» рэалізавалі мы два гады. Аднак усё пачалося (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF