Ніва № 27 (3243), 8 ліпеня 2018 г.

Рэпатрыяцыя — гісторыя

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

27 чэрвеня ў Падляшскай ваяводскай управе адбылася канферэнцыя на тэму „Рэпатрыяцыі — гісторыя і сучаснасць”. У ліку дакладчыкаў быў прафесар Яўген Мірановіч, які агульна расказаў пра міграцыі, асабліва польскабеларускія.

Рэпатрыяцыя пасля Першай сусветнай вайны, гэта тэма не менш буйная, чым рэпатрыяцыя пасля Другой сусветнай вайны. Хаця акалічнасці вяртання былі падобныя. Заўсёды вайна выклікае так вялікія складанасці, якія пасля цягам доўгіхдоўгіх гадоў трэба выпраўляць. Калі гаварыць пра рэпатрыяцыю ў Польшчу пасля Першай сусветнай вайны, то ў меншым маштабе адбывалася яна з Захаду, а ў большым — з Усходу. З Захаду быў гэта вынік перамяшчэнняў польскага насельніцтва ў Заходнюю Еўропу і ЗША ў ХІХ і ў пачатку ХХ стагоддзя. І калі паўставала польская дзяржава, то шматлікія людзі, па розных прычынах, найчасцей на патрыятычны кліч і з надзеяй на нейкую дзяржаўную ці палітычную кар’еру, спяшалі ў краіну, якую яны або іх продкі пакінулі раней. У шматлікіх палітычных дзеячаў ІІ Рэчы Паспалітай у біяграфіях многіх была запісана шматгадовая пабыўка на Захадзе. Варта таксама помніць, калі згадваем пра рэпатрыяцыю з заходняга напрамку, што паўмільёна палякаў служыла ў аўстрыйскай і прускай арміях. Для некаторых вайна скончылася недзе пад французскай граніцай.

Больш аб’ёмісты напрамак міграцыі быў з усходняга напрамку. У прынцыпе прадпасылкі для вяртання паявіліся яшчэ ў час ваенных дзеянняў. Найважнейшая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF