Ніва № 27 (3243), 8 ліпеня 2018 г.

На хутары каля вёскі Войшкі

Сяргей ЧЫГРЫН

У Дзятлаве на Гарадзеншчыне жыве Лідзія Ляшэўская. Жанчыне ўжо 83 гады. Дзякуючы ёй і яе дачцэ Святлане, мне ўдалося даведацца пра лёс іх сям’і. А лёс Ляшэўскіх не песціў, таму што не па сваёй волі прыйшлося пасля Другой сусветнай вайны развітацца з роднай Беласточчынай і паехаць на ўсход шукаць іншую долю.

Калі развітваліся з родным кутком, Лідзіі Ляшэўскай споўнілася 11 гадоў. Яе бацькі Аксенцій Емяльянавіч і Ефрасіння Сямёнаўна былі родам з вёскі Войшкі. Там нарадзілася Лідзія і яе брат Пётр. Бацька вырашыў аддзяліцца ад сям’і і купіў хутар з кавалкам зямлі недалёка ад Войшкаў, куды і перавёз дом (500 метраў ад вёскі). Там у іх сям’і нарадзіліся яшчэ Зіна і Мікалай. Жылі добра, трымалі карову, каня, двое парасят, куры, качкі, трусоў. Побач працякала рака Нарва. Да самой ракі былі пасаджаны яблыні і грушы, садзілі шмат клубніцаў (трускалак, як казалі мясцовыя людзі). Трускалкі вазілі прадаваць у Беласток. Бацька заўсёды прывозіў з Беластока, як прыгадвае Лідзія Ляшэўская, дзяўчатам пацеркі і прыгожыя стужкі, а сынам — розныя свістулькі, а таксама ўсім салодкія ласункі.

Каля хутара Ляшэўскіх была крыніца. Аксенцій Ляшэўскі ўпарадкаваў яе, забетанаваў і сям’я брала адтуль чыстую ваду для піцця. Падчас вайны немцы пайшлі на крыніцу мыцца, але засмяцілі яе так, што глядзець было сорамна. Убачыў гэта нямецкі камандзір і загадаў сваім жаўнерам вярнуць чысціню на крыніцу, што і было зроблена. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF