Ніва № 27 (3243), 8 ліпеня 2018 г.

У ХХ стагоддзі ў Кашалях

Міхал МІНЦЭВІЧ

Бежанства. Як расказваў мне ў 1999 годзе Арсень Лушч, тады 86гадовы пенсіянер (14.12.191206.08.2004), у жніўні 1915 года жыхары Кашалёў падаліся ў бежанства. На радзіму ягоная сям’я вярнулася пасля Пакровы ў 1918 годзе, некаторыя жыхары вёскі вярталіся ажно ў 1921 годзе. У Кашалях уцалела толькі некалькі хат (дзе жывуць Майстровіч, Серафім і Гаворка). Людзі не мелі дзе жыць і што есці. Многія жанчыны, у якіх былі малыя дзеці, жабравалі. Быццам тое жабрацтва прывезлі з бежанства, бо і там жабрацтвам здабывалі кавалак хлеба. Папраўдзе, такім быў вынік цэлага бежанства, да якога агітавалі праваслаўныя святары.

— У час Першай сусветнай вайны ў арлянскай царкве немцы трымалі збожжа і бульбу; пасля іх адыходу некаторыя людзі пакарысталіся назапашаным дабром. Пасля прыйшла гуманітарная дапамога з Амерыкі (кансервы, гарох), якую размяркоўваў солтыс.

Школа пры санацыі

— У 1921 годзе пайшоў я ў школу (школьны будынак у 2002 годзе перададзены пад каталіцкую капліцу). Усе дзеці звычайна хадзілі басанож. Да школы бацька зрабіў мне шнураваныя лапці. Калі настаўнік Врублеўскі пабачыў іх, жахнуўся і падараваў мне сапраўдныя боты. Я ад радасці зняў лапці і з гэтымі ботамі на плячу прыбег боса па снезе дадому.

Кіраўніком школы ў Орлі быў тады Бялецкі, а настаўнікамі працавалі яго жонка, Врублеўскі (пазнейшы кіраўнік) з жонкай, Марыя Мануўна, Дэмбіцкі, Бельскі, Тачыскі, Крысяк. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF