Ніва № 27 (3243), 8 ліпеня 2018 г.

Бежанства — гісторыя звычайных людзей

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў праекта «Бежанства — гісторыя звычайных людзей», рэалізаванага ад кастрычніка мінулага года Гайнаўскім стараствам за сродкі Еўрапейскай камісіі, адбылося 21 чэрвеня ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы. Яго вучні перамаглі ў трох катэгорыях конкурсу «Пазнаёмся з гісторыяй свайго рэгіёна — бежанства», арганізаванага ў рамках згаданага праекта. Старшыня конкурснай камісіі Анэта ПрымакаОнішк, аўтарка кніжкі «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы», падвяла вынікі конкурсу і разам са старастай Гайнаўскага павета Міраславам Раманюком уручыла пераможцам узнагароды. Яна высока ацаніла ідэю і спосаб рэалізацыі Гайнаўскім стараствам праекта «Бежанства — гісторыя звычайных людзей» з удзелам вучняў гайнаўскіх звышгімназічных школ. На сустрэчу ў белліцэй прыбылі прадстаўнікі Аб’яднання сяброў Гайнаўкі з нямецкага горада Гетштад, у супрацы з якімі быў рэалізаваны праект аб бежанстве. Яны распавялі пра пасляваенных перасяленцаў з Усходняй Прусіі ў Германію і пра ўцекачоў з Сірыі і іншых краін, якія цяпер прыбылі ў Нямеччыну, а таксама пра іх намаганні прыстасавацца да жыцця і працы ў самай багатай краіне Еўропы. Выстава мастацкіх і літаратурных конкурсных прац, а таксама здымкаў і інфармацыі аб бежанстве, прэзентаваная ў Гайнаўскім белліцэі, была таксама падвядзеннем вынікаў праекта «Бежанства — гісторыя звычайных людзей».

Стараста Гайнаўскага павета Міраслаў Раманюк (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF