Ніва № 27 (3243), 8 ліпеня 2018 г.

Стрэс, страх і... бяда

Яўген ВАПА

Напісаныя тыдзень назад словы пра самагубства сярод падлеткаў выклікалі ў мяне самога многа пытанняў і рэфлексіі над нашым жыццём. Траўматычным болем адазваўся ўспамін аб самагубнай смерці роднага брата маёй мамы, якому было тады толькі пяцьдзясят гадоў. Памятаю як гэтая трагедыя балючым ударам увайшла ў маміну душу і сэрца і паклалася ценем на нашу сямейную памяць. Вобраз дзелавітага і жыццярадаснага дзядзькі стаіць і сёння перад маімі вачыма, з якім ужо, на жаль, прыходзіцца сустракацца толькі над яго магілай на прыхадскіх вярстоцкіх могілках. Мы тады таксама задавалі бясконцыя пытанні, ад якіх балела толькі галава і плылі горкія слёзы. Аднак час не загойвае ран. Яны толькі прысыхаюць струпам, а жывая памяць не зарастае. Хопіць толькі нейкага імпульсу, каб усё стала ізноў перад вачыма з неўміручым, пранізлівым болем. Паміраць застаецца ўсім жывым на зямлі, а болю быць хіба вечным ва ўсім нашым космасе. І ад яго не ўцячэш і не схаваешся.

У апошнім часе з праблемай самагубства прыйшлося быць у сем’ях маіх знаёмых. Чалавеку з боку, нават найбольш спагадліваму, не ўявіць усіх тых супярэчлівых нерваў і псіхозу, якія спадарожнічаюць тады і ўжо назаўсёды іхнім сямейнікам. На жаль, у Польшчы праблема такіх трагічных смерцяў становіцца штораз больш сур’ёзнай грамадскай справай. Паводле паліцэйскіх даных у 2016 годзе зафіксавана 9861 самагубных спроб, 5405 асоб з іх пакончыла такім чынам жыццё. Даныя гэтыя няпоўныя, бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF