Ніва № 27 (3243), 8 ліпеня 2018 г.

Мундыяль і прынцыпы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У таталітарных краінах спартыўныя спаборніцтвы служылі заўсёды адной мэце — паказаць у розны спосаб прывабнасць таго ці іншага рэжыму. Прыкладам у Савецкім Саюзе такім сродкам быў хакей. На яго былі кінуты ўсе сілы, шалёныя па тых часах матэрыяльныя рэсурсы і самыя таленавітыя прапагандысты. Савецкі хакей быў мацнейшым у свеце, ці адным з двух самых мацнейшых, што дазваляла грамадзянам адной шостай часткі планеты перажываць гонар, уздым патрыятызму і ўпэўнена глядзець у будучыню. І нічога, што ў гэты час паліцы крамаў былі пустыя, а ў прыбіральню людзі хадзілі з тымі самымі газетамі, што славілі савецкіх касманаўтаў і хакеістаў. Бо туалетнай паперы папросту не было, савецкая эканоміка была не ў стане наладзіць яе вытворчасць. Як і не было шмат чаго іншага, да чаго даўно звыклася насельніцтва на „загніваючым” Захадзе.

Маім першым чэмпіянатам свету па футболе, які я аглядаў ужо досыць асэнсавана, было першынства планеты 1978 года, якое праходзіла ў Аргенціне. Добра памятаю сваё шчырае дзіцячае захапленне ля тэлевізійнага экрана. Увесь „цывілізаваны свет” праводзіў гэты чэмпіянат у рамантычнай, здавалася б, „сярэбранай” краіне. А ў гэты час у Аргенціне панаваў жудасны тэрор. Соткі людзей, уся „віна” якіх заключалася толькі ў іншадумстве, жыўцом скідвалі з самалётаў у акіян, расстрэльвалі без суда і следства ў засценках. Мы, праўда, тады пра гэта не ведалі. А ўвесь „цывілізаваны свет” ведаў і вітаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF