Ніва № 27 (3243), 8 ліпеня 2018 г.

Мы мяняем «БАСы»!

Уля ШУБЗДА

Размова з Лідкай Пякарскай — арганізатаркай сёлетняга Фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча», называнага ў моладзевым асяроддзі «БАСамі».

Уля Шубзда: — Няцэлыя тры тыдні засталіся да «БАСаў». Гэта для вас час напругі, цяжкай працы, апошніх рашэнняў?

Лідка Пякарская: — Як заўсёды праблема такая самая — многа стрэсу ў сувязі са справай з Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі, якое дало нам менш грошай, чым абяцала. Спачатку міністэрства абяцала нам многамнога больш. Мы крыху адчуваем сябе ашуканымі. Нам параілі падаць заяву ў траўні, што нібыта мела быць гарантам большых фінансаў. Так, маем многа працы, але большасць ужо зробленая. Зараз чакаем апошняга тыдня, калі паедзем у Барык і пачнем супольна працаваць.

— Разумею, што грошы рэгулююць праграму фестывалю. Наколькі вам прыйшлося памяняць планы?

— Так, гэта мела вялікі ўплыў. Нават не хочацца гаварыць, каго мы планавалі запрасіць. Цяжка арганізаваць фестываль, развівацца, калі з году ў год фінансаванне не пабольшваецца, а наадварот, змешваецца. Напэўна і людзі чакаюць больш і мы самі таксама. Не ўсё залежыць ад нас. Мне падабаецца сёлетняя праграма, але калі б мы мелі больш грошай, напэўна маглі б яе крышку памяняць.

— Грошы паўплываюць у нейкай ступені на праграму, але ўсё такі вы — маладыя арганізатары. Вы фармуеце, ствараеце «БАСы», якія адрозніваюцца ад тых 5-10-гадовай даўнасці. Наколькі на Тваю думку?

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF