Ніва № 26 (3242), 1 ліпеня 2018 г.

Пад Альпамі (ч.3)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нямецкія ўлады згаджаюцца перавезці Леніна ў Расію, аднак Ленін, які так рваўся ў вір расійскіх падзей, даволі асцярожна паставіўся да нямецкай прапановы. Была заключана дамоўленасць, што каля трыццаці расійскіх падарожнікаў будуць цераз Германію вяртацца ў спецыяльным „экстэрытарыяльным” вагоне. Значыць у прызначаным ім адным вагоне была нарысавана мелам на падлозе лінія, якой нельга было перайсці ні расійскім пасажырам, ні наглядаючым за імі двум нямецкім афіцэрам. Такі лад быў дзеля таго, каб не скампраметаваць бальшавікоў непасрэднымі кантактамі з немцамі. Пасажырам нельга было кантактаваць з германскім насельніцтвам на прамежкавых станцыях. Адзінай асобай, якая магла свабодна перамяшчацца па цэлым вагоне, быў швейцарац Фрыц Платэн. Пасажыры „экстэрытарыяльнага” вагона не падвяргаліся ніякай праверцы: ні на змест іх багажу, ні на іх погляды. Але пакуль дабраліся яны туды, швейцарскія мытнікі ператрэслі тыя багажы і аднялі ў іх амаль увесь прызапашаны правіянт... А на вакзале ў Цюрыху, адкуль яны выязджалі ў напрамку граніцы лакальным поездам, група расійскіх эмігрантаў абзывала іх здраднікамі

Ленін выбыў з Цюрыха 9 красавіка 1917 года і прыбыў у Петраград 3 красавіка таго ж года. У гэтых датах няма ніякай памылкі: з Цюрыха Ленін выязджаў у каталіцкі/пратэстанцкі велікодны панядзелак паводле грыгарыянскага календара, а прыехаў у Петраград у праваслаўны велікодны панядзелак паводле юліянскага календара. Ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF