Ніва № 26 (3242), 1 ліпеня 2018 г.

Імчыць сярэбраны яздок

Альжбета КЕДА

Адзін з першых празаічных твораў нашай каліноўскіяны — аповесць Сакрата Яновіча „Сярэбраны яздок”, у якой „удала спалучаюцца гістарычная праўда і мастацкая выдумка” (Адам Мальдзіс). Аповесць прыйшла да беларускага чытача сорак гадоў таму: у 1978 годзе ў выдавецтве „Мастацкая літаратура” была выдадзена першая ў Беларусі кніга пісьменніка, у якую разам з апавяданнямі ўвайшоў і гэты твор.

Аповесць вылучаецца тым, што падзеі адбываюцца, калі паўстанне ідзе на спад, ворагі рашуча актывізаваныя, а супраціў фактычна паралізаваны. Але і ў такіх варунках змагары ўсё яшчэ вераць, што магчыма сабраць сілы і паўстанне ізноў успыхне. Твор Сакрата Яновіча спрыяе гераізацыі, рамантызацыі старонак гісторыі, дзе праз сутыкненне характараў выяўлены і праўдзівае ўзвышэнне чалавечага духу і падзенне ў прорву здрады. Той час, выступіўшы надзвычай прыдатным чыннікам станаўлення чалавека, паклікаў да жыцця асоб гераічных і адначасна спарадзіў іхніх антыподаў.

Ад самага пачатку твора, у зачыннай рэпліцы, што пазначае час дзеяння, адчувальны рамантычны пафас, душэўная ўзрушанасць, захопленасць гераічнымі падзеямі: „Яшчэ ўвосень 1863 года зарыва Студзеньскага паўстання ў Беларусі ўсё палыхала. Беларусы чакалі вясны, каб, узяўшы самаробную зброю, а таксама косы і сякеры, зноў ісці ваяваць. За волю — за Беларусь без цара і паноў. Так мела быць”. Рамантычныя вобразы зарыва, якое мусіць спапяліць няволю, усё нялюдскае, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF