Ніва № 26 (3242), 1 ліпеня 2018 г.

«Пікнік з беларусам» шосты раз

Аляксей МАРОЗ

Звыш пяць гадоў назад настаўнікі і бацькі вучняў Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы арганізавалі Аб’яднанне «Наша школа». Аб’яднанне стала ладзіць мерапрыемства «Пікнік з беларусам» і ад белліцэя пераняло арганізацыю Беларускай гавэнды і Мастацкіх сустрэч школьнікаў. Старшынёй Аб’яднання «Наша школа» ад пачатку з’яўляецца настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі і менавіта ён арганізаваў чарговы, ужо шосты «Пікнік з беларусам». Мерапрыемства ўдала прайшло 8 чэрвеня на школьнай пляцоўцы, якая штодзень з’яўляецца аўтастаянкай. Дашкольнікі, вучні і гайнаўскі калектыў «Метро» ўдала выступілі на сцэне, перад якой танцавалі дзеткі і моладзь. Публіка, якую саставілі дашкольнікі, вучні, настаўнікі і жыхары горада, доўга захаплялася беларускімі выступленнямі, падчас якіх перш за ўсё гучалі народныя і сучасныя песні. Дзякуючы гукаўзмацняльнікам песні разыходзіліся далёка па за школьную тэрыторыю і манілі гайнавян прыйсці на беларускае мерапрыемства, дзе настаўнікі частавалі выканаўцаў і публіку каўбаскамі з грыля.

Гайнаўская моладзь беларусам называе белліцэй і белгімназію і таму мерапрыемства называецца «Пікнікам з беларусам». Пікнік на свежым паветры адкрыты на ўсіх жыхароў горада, хаця перш за ўсё цікавы ён дзеткам і моладзі. 8 чэрвеня мелі яны магчымасць адчуць атмасферу, якая пануе сярод белліцэістаў і белгімназістаў. З умовамі вучобы ў ліцэі гімназісты мелі магчымасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF