Ніва № 26 (3242), 1 ліпеня 2018 г.

Хор адборных спевакоў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Наталляй КАЗЛОЎСКАЙ, дырыжорам хору царквы Іверскай іконы Багародзіцы з Гомеля, удзельнікам сёлетняга XXXVII Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі ў Беластоку.

— Ці гэта прыход Іконы Іверскай іконы Божай Маці, ці толькі царква пад такім заступніцтвам?

— Гэта хор у гонар Іверскай Іконы Божай Маці. І прыход таксама.

— Гэта стары прыход ці новы — ці ён існуе здаўна, ці заснаваны ў апошнія гады?

— Мы ўжо дваццаць гадоў спяваем у гэтай царкве. Мы пачыналі з таго моманту, калі яе сталі будаваць, калі яе закладвалі; мы спявалі пры яе закладцы.

— Значыць гэта новая царква. А ў якім годзе яе сталі будаваць?

— Дакладна сказаць не магу, мабыць дваццаць гадоў таму.

— Скажыце, калі ласка, хто спявае ў вашым хоры?

— Спяваюць розныя людзі. Мы, вядома, займаемся адборам спевакоў; гэта не звычайныя прыхаджане, якія захацелі і прыйшлі спяваць у нашым хоры. Ёсць у нас людзі з прафесіянальнай музычнай адукацыяй — каб перадаць усю царкоўную музыку прыгожа. Давялося доўга збіраць гэты састаў і захаваць яго вельмі складана.

— Ці ўсе яны прафесіяналы?

— Ёсць людзі, якія не маюць прафесіянальнай музычнай адукацыі, але амаль усе з асноўнай музычнай адукацыяй — у каго школа, у каго нешта іншае. Але яны ўсе працуюць у галіне музыкі.

— Вы выступаеце толькі на набажэнствах?

— Так, мы спяваем ранішнюю і вячэрнюю службы, у прынцыпе. Калі нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF